26 октября 2010 от alexbuiko
У даўнія часы пошты ў сучасным яе разуменні на Беларусі і ў суседніх краінах не існавала. Не было тады і спецыяльных установаў для дастаўкі пошты і правядзення паштовых аперацый. Паштовая сувязь была спачатку недасканалай і нерэгулярнай. У 14 – 15 стагоддзях вялікія і ўдзельныя князі Вялікага княства Літоўскага (у яго склад уваходзілі і беларускія землі) трымалі для перасылкі ўказаў, дэпеш, распараджэнняў так званых ганцоў (нарачных, пасланцаў), якія дастаўлялі іх на конях ці пешшу.
З развіццём эканомікі, гандлю і культуры ўзнікла патрэба ў рэгулярнай паштовай сувязі. З цягам часу пачалі стварацца для дастаўкі пошты і правядзення паштовых аперацый спецыяльныя ўстановы. Першыя паштовыя ўстановы на Беларусі ўзніклі ў другой палове 16 стагоддзя. Паступова паштовая сувязь удасканальвалася, набыла рэгулярны характар.
У другой палове 19 – пачатку 20 стагоддзяў, як і раней, важным сродкам перавозкі пошты з’яўляўся конны транспарт. На 1899 год у межах Гродзенскай губерні (у яе склад уваходзіла і пераважная большасць тэрыторыі сучаснага Дзятлаўскага раёна) дзейнічалb 22 паштовыя конныя станцыі (у тым ліку 4 казённыя, 18 земскіх). У тым жа годзе на ўсіх паштовых конных станцыях працавалі 73 ямшчыкі, 22 пісары. У 1912 годзе ў Гродзенскай губерні існавала 118 паштовых конных станцый, сярод якіх – 4 станцыі казённыя і 114 земскіх. На казённых станцыях трымалі 25 коней, а на земскіх – 652.
З узнікненнем і развіццём чыгуначнага транспарту пошту сталі вазіць у спецыяльных паштовых вагонах. Згодна статыстычных звестак упраўлення Гродзенскай губерні, у 1913 годзе працягласць усіх паштовых трактаў на яе тэрыторыі складала 2743 вярсты, у тым ліку шашэйных – 353, грунтавых – 1242, чыгуначных – 1148 вёрст.
У 1899 годзе ва ўсіх паштовых, тэлеграфных і паштова-тэлеграфных установах Гродзенскай губерні працавала 290 чыноўнікаў, 149 паштальёнаў, 61 вартаўнік і 3 унтэр-афіцэры. К 1913 году колькасць чыноўнікаў у гэтых установах павялічылася да 496, паштальёнаў – да 132, унтэр-афіцэраў – да 5.
Читать запись полностью »
Категории: Новости | Прокомментируете?
11 июня 2009 от alexbuiko
2 мая в субботу в д. Демьяновцы Дятловского района был освящен новый храм-часовня в честь преподобного Сергия Радонежского. Храмик небольшой, но по мнению многих весьма красивый, уютный и молитвенный.
Появление этой церквушки – особая радость для жителей Демьяновцев и окружающих деревенек. Бабушки на освящении стояли в храме со слезами на глазах. Многие из них в молодости регулярно посещали храм в Накрышках, а в старости сил и возможностей добраться до Накрышек очень мало.
Читать запись полностью »
Категории: Дятловщина, Новое | 1 комментарий
3 ноября 2008 от alexbuiko
На мяжы Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў знаходзіцца невялікая вёска Боцкавічы. Цяпер жыццё ў ёй ідзе размерана і ціха. Дзе-нідзе — пустуючыя дамы па вуліцах Лясная, Зарэчная, Кастрычніцкая… Пазарасталі травою фундаменты, на якіх калісьці стаялі будынкі…
А ў мінулым вёска была даволі шматлюдная. Паводле перапісу 1897 года яна налічвала 74 гаспадаркі, 473 жыхары. У 1923 годзе — 93 гаспадаркі, 509 жыхароў. А ўжо ў 1996 годзе ў Боцкавічах было 85 гаспадарак, 147 жыхароў.
З таго часу шмат вады сышло, многае змянілася. Зменшылася колькасць жыхароў, не той ужо ўклад жыцця… Што ж — такая гістарычная заканамернасць.
Але з гэтым цяжка звыкнуцца. Цяперашнія жыхары Боцкавічаў (у асноўным — гэта пажылое пакаленне) з сумам успамінаюць былое жыццё сваёй роднай вёскі, якое было напоўнена вясёлым гоманам моладзі, “звонам” вяселляў.
“Некалі шмат было моладзі, нават жартавалі, што на вёсцы — 105 дзяўчат, — зазначае Зінаіда Іванаўна Жэгала, стараста Боцкавічаў. — А цяпер дзяцей школьнага ўзросту зусім няшмат, нават дзесятка не набярэцца. Крыху весялей становіцца летам, калі да бабуляў і дзядуляў прыязджаюць унукі. Але цяпер і гэта — нячаста. Пажылыя жыхары, большасць з іх — жанчыны жывуць у адзіноце. Нярэдка адчуваеш страх, асабліва калі пачуеш навіны аб здарэннях, забойствах…
Летам у вёсцы — 57 жылых дамоў, зімою некаторыя вяскоўцы выязджаюць да сваіх родных, дзяцей.”
Читать запись полностью »
Категории: Дятловщина | 1 комментарий
29 сентября 2008 от alexbuiko
У рэдакцыі газеты “Перамога” прайшла “Прамая лінія” па тэме “Работа будаўнічых арганізацый і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна па выкананню плана будаўніцтва жылля, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, павышэнню якасці абслугоўвання насельніцтва, падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду” з удзелам намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама А. І. Пачабыта, начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Т. І. Пацынка, намесніка дырэктара раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі М. Г. Захарэўскага, намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама А. У. Латушка.
Жыхары дома № 5 па вуліцы Клары Цэткін, горад Дзятлава:
– Ужо доўгі час ідзе капітальны рамонт нашага дома. Нас цікавіць, калі ўсё ж такі ён будзе завершаны? І калі ліквідуюць непаладкі, зробленыя пры будаўнічых работах?
М. Г. Захарэўскі:
– Рамонт вашага дома будзе завершаны ў кастрычніку і будуць ліквідаваны непаладкі.
Жыхары вуліцы Кутузава, г. Дзятлава:
– Калі будзе зроблена добраўпарадкаванне нашай вуліцы?
Т.І.Пацынка:
– Па вашай вуліцы ўжо вядуцца рамонтныя работы. Пры спрыяльных умовах надвор’я асфальтаванне вуліцы будзе завершана ў кастрычніку бягучага года.
Жыхары вуліцы Савецкая, 9 у пасёлку Казлоўшчына:
– Нас цікавіць, калі будзе зроблены капітальны рамонт нашага дома? І, у прыватнасці, калі будуць заменены балконы, якія знаходзяцца ў аварыйным стане?
Т.І Пацынка:
– У гэтым годзе ўжо аб’яўлены тэндэр на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на капітальны рамонт вашага дома.
Жыхар вуліцы Фрунзе, г. Дзятлава:
– Калі па нашай вуліцы будзе пракладзена каналізацыя?
М.Г.Захарэўскі:
– У бягучым годзе каналізацыя будзе пракладзена ад дома № 52 па вашай вуліцы. Таксама каналізацыя будзе пракладзена па вуліцы Пішчуліна.
Г. А. Новік, вуліца Лясная, 30а, пасёлак Наваельня:
-Калі будзе зроблены капітальны рамонт фасада нашага дома? Ці будзе падведзена гарачая вада?
Т.І.Пацынка:
– Ужо рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне рамонтных работ фасада вашага дома. Читать запись полностью »
Категории: Новое | 3 комментария
1 сентября 2008 от alexbuiko
Буквально на днях широкой общественности был представлен проект www.sport.dzyatlava.by.
Само название портала «Спортивная жизнь Дятловщины» говорит само за себя. От себя добавлю, что данный ресурс обещает быть весьма позновательным для спортивной общественности не только Дятловского района, но, в принципе, и Гродненской области в целом. А может и того шире.
Заходим, смотрим…
Категории: Анонсы Dzyatlava.by, Новое | 4 комментария
8 августа 2008 от alexbuiko
На просторах интернета появился ещё один проект связанный с городом Дятлово и Дятловщиной – сайт Дятловского государственного историко-краеведческого музея: www.museum.dzyatlava.by. Проект предполагает быть весьма полезным и позновательным. В добрый путь!
Категории: Анонсы Dzyatlava.by, Новое | 3 комментария
18 июня 2008 от alexbuiko
По благословению Высокопреосвященнейшего Гурия, архиепископа Новогрудского и Лидского на живописных берегах Немана в д. Демьяновцы, Дятловского района, Гродненской области будет проходить православный молодежный слет-лагерь, посвященный памяти благоверного князя К.К. Острожского. Выбор места проведения лагеря не случаен. Князья Острожские были основателями г. Дятлово и владели Дятловскими землями. Они были первыми строителями православных храмов и первыми просветителями.
Сердечно приглашаем для участия в слете представителей молодежных объединений и просто заинтересованную молодежь. Заявки на участие Вы можете направлять по адресу:
Гродненская обл.
Слонимский р-н.
д. Жировичи
ул. Соборная, 55
священник Георгий Рой
или по электронному адресу: georgewroi@yandex.ru
Контактные телефоны:
8 (01562) 96-6-69
м. т. МТС +375 29 587 54 81
Подробнее о программе слёт лагеря:
http://dzyatlava.by/blog/svyashchennik-georgii/pravoslavnyi-molodezhnyi-slet
Категории: Новое | 3 комментария
2 июня 2008 от alexbuiko
Сёння аповяд пойдзе пра найбольш аддаленую вёску нашага раёна – Буйкі. На першы погляд яна нагадвае сабой звычайны хутар з невялікай колькасцю жыхароў. Але сваімі адметнасцямі вёска заслугоўвае ўвагі.
Буйкі. Назва вёскі паходзіць ад тэрміну буй — высокае адкрытае месца,даступнае вятрам.
Невялікая вёска Буйкі размешчана на захад ад былога цэнтра калгаса “Новае жыццё”. Знаходзіцца вёска ў лясным масіве, а з усходу абмяжоўваецца полем. У апошнія гады большасць хатаў у вёсцы ўжо пустыя, чакаюць унукаў ці праўнукаў на пастаяннае жыццё ці ў госці. З усіх жыхароў вёскі толькі лічаныя знаходзяцца ў працаздольным узросце, большасць вяскоўцаў складаюць пенсіянеры. Амаль кожная сям’я дала адукацыю сваім дзецям, 22 выпускнікі Яварскай школы з вёскі Буйкі атрымалі вышэйшую адукацыю. Сярод іх настаўнікі Людміла Міхайлаўна Барысевіч, Валянцін Сцяпанавіч Белавус, Аляксандр Белавус, Наталля Халецкая, супрацоўніца Дзятлаўскага музея Тамара Вікенцьеўна Палховіч, эканаміст Таццяна Барысевіч, таваразнаўца Галіна Паўлаўна Белуш. Сапраўдная зорка з вёскі Буйкі — Галіна Паўлаўна Барук, член зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, удзельніца і пераможца шматлікіх спаборніцтваў рэспубліканскага і сусветнага масштабу. Асаблівасцю вёскі Буйкі з’яўляецца і тое, што тут жывуць і майстры сваёй справы. Напрыклад, Міхаіл Мікалаевіч Барысевіч умее добра вырабляць валёнкі, цёплы абутак на зіму з авечай воўны. Да яго з заказамі звяртаюцца жыхары Дзятлаўскага раёна. Здаўна ведаюць і добрага музыканта Генадзя Вікенцьевіча Барысевіча. Не раз ён пад музыку жадаў шчасця маладым, якія стваралі сваю сям’ю. Жыве ў вёсцы і ляснік Сцяпан Альбертавіч Халецкі, які чула адносіцца да людзей. Ён своечасова выконваў заказы на высечку лесу, дапамагаў вывезці лес людзям. Такія адносіны да працы выхавалі яго бацькі Альберт Аляксандравіч і Ганна Іосіфаўна Халецкія. Бацька заўсёды дапамагаў калгасу, доўгі час працаваў вартаўніком на жывёлаводчай ферме. Валянціна Іванаўна Халецкая доўгі час была намеснікам дырэктара Яварскай сярэдняй школы. Аднавяскоўцы неаднаразова выбіралі яе дэпутатам Гярбелевіцкага сельскага Савета. На жаль, у сёлетнім ліпені Валянціна Іванаўна пайшла з жыцця.
Акружаюць вёску Буйкі — Жорнаўка, Ківейшава, Грабавец- невялікія лясныя мясціны. Кожны тут ведае, дзе размешчаны палі Лівоўшчына, Міклашы, Савейкава. А вось не кожны ведае, што да невялікай рэчкі Пад’яваркі, што бярэ пачатак каля вёскі Явар, кожную вясну прылятае чорны бусел. Гэтая птушка рэдкая, яна занесена ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Аблюбаваў бусел гэтыя прыгожыя мясціны, асабліва стары вялікі дуб, дзе і звівае сабе гняздо. Славяцца гэтыя лясныя мясціны і ягадамі, суніцамі, малінамі, журавінамі.
Читать запись полностью »
Категории: Дятловщина, Новое | Прокомментируете?
9 мая 2008 от alexbuiko
«500-летие Дятловского Спасо-Преображенского прихода и храма»
Дни православной духовности и культуры в г. Дятлово.
10.05.08.- 17.05.08
10.05.08. Суббота
13.00 – Открытие дней православной духовности и культуры в Доме культуры г. Дятлово.
13.20 – Концерт хора регентского отделения Минской духовной семинарии.
14.00 – Открытие выставки древней иконописи, древнепечатной и рукописной книги из фондов Церковно-археологического кабинета Минской духовной академии.
Экспозиция выставки раскрывает удивительно интересную и познавательную историю мировой и христианской письменности.
Экспозиция будет доступна для ознакомления в городском музее г. Дятлово с 10.05.08 по 17.05.08.
12.35-13.10 – Знакомство гостей с экспозицией выставки.
В субботу и воскресенье в районном Доме культуры будет действовать пасхальная выставка-ярмарка «Пасха красная»
Читать запись полностью »
Категории: Новое | 2 комментария
15 апреля 2008 от alexbuiko
Результаты голосования выглядят следующим образом:
1 место, с общим количеством голосов в 50 баллов, занял Дмитрий!!!
- Я тебя люблю (24 баллов)
- Это прекрасно! (15 баллов)
- Мечты сбываются (11 баллов)
2 место, с общим количеством голосов в 29 баллов, занимает Анюта!
- Лябоффь (14 баллов)
- Верка Сердючка (2 балла)
- Мистер и миссис Смит (13 баллов)
3 место, с общим количеством в 21 балл, заняла Нина, с фотографиями милого малыша:
- Милашка (6 баллов)
- Угадайте, какой мой любимый цвет -) (13 баллов)
На 4 месте находится Александр, с 15ю баллами:
- Люблю тебя (0 баллов)
- Это прекрасно! (15 баллов)
И на 5 месте находится Катерина:
- Все в моих руках (1 балл)
Спасибо за участие!
С победителем обязательно свяжемся, ведь необходимо вручить приз
Категории: Анонсы Dzyatlava.by, Новое | 2 комментария